Удзельнікі Еўрамайдану ў Кіеве хочуць стаяць яшчэ як мінімум 6 дзён


Мітынгоўцы выказалі гатоўнасць заставацца на кіеўскім Майдане Незалежнасці да наступных украінска-расейскіх міждзяржаўных перамоваў, што адбудуцца 17 снежня.



«Шэсць дзён мы прастаім, я ўпэўненая», – сказала ўкраінская спявачка Руслана Лыжычка, звяртаючыся сёння ўначы са сцэны да мітынгоўцаў, якія падтрымалі такі заклік.



Live streaming video by Ustream

Руслана таксама паведаміла, што нядаўна на Еўрамайдан ў Кіеў прыбылі пяць аўтобусаў з мітынгоўцамі з Каламыі ды пяць аўтобусаў з Валынскай вобласці.

Вядоўца са сцэны паведаміў, што Еўрамайдан Ужгараду абвесціў мабілізацыю мітынгоўцаў на кіеўскі Майдан.

Ноч на Еўрамайдане прайшла спакойна. Пратэстоўцы ўмацоўвалі барыкады. На сцэне ж працягваюць выступаць украінскія выканаўцы, сярод іншых некалькі песень уначы праспяваў гурт «Нэма».



17 снежня адбудзецца чарговае пасяджэнне ўкраінска-расейскай міждзяржаўнай камісіі. Паводле прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава, урад рыхтуе двухбаковыя дакументы.

Падборка ОН-ЛАЙНАЎ ТУТ!

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў