Удзельнікі Еўрамайдану ў Кіеве хочуць стаяць яшчэ як мінімум 6 дзён


Мітынгоўцы выразілі гатоўнасць заставацца на кіеўскім Майдане Незалежнасці да наступных украінска-расейскіх міждзяржаўных перамоваў, што адбудуцца 17 снежня.

«Шэсць дзён мы прастаім, я ўпэўненая», – сказала ўкраінская спявачка Руслана Лыжычка, звяртаючыся сёння ноччу са сцэны да мітынгоўцаў, якія, у сваю чаргу, ухвальна адгукнуліся на такі заклік .

Руслана таксама паведаміла, што нядаўна на Еўрамайдан ў Кіеў прыбылі 5 аўтобусаў з мітынгоўцамі з Каламыі і 5 аўтобусаў з Валынскай вобласці.

Вядучы са сцэны паведаміў, што Еўрамайдан Ужгарада абвясціў мабілізацыю мітынгоўцаў на кіеўскі Майдан.

Са сцэны працягваюць выступаць ўкраінскія выканаўцы, у прыватнасці, некалькі песень ноччу праспяваў гурт «Нэма».

Пра падзеі апошніх дзён украінскі тэлеканал «ТВі» падрыхтаваў і выпусціў у эфір адмысловы відэакліп на песню вядомай спявачкі і вядучай тэлеканалу Марыі Бурмакі «Усё пачынаецца, калі…»

17 снежня адбудзецца чарговае пасяджэнне ўкраінска-расейскай міждзяржаўнай камісіі. Паводле словаў прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава, урад працуе над падрыхтоўкай двухбаковых дакументаў.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў