«Аўтапабор» з новага года – каля Br 1 млн?


Дзяржаўнае мыта за выдачу дазволу на допуск транспартавага сродку да ўдзелу ў дарожным руху для большасці беларусаў можа скласці ад 3 да 10 базавых велічыняў (адна базавая велічыня цяпер складае Br 130 тыс.) і будзе спаганяцца з 1 студзеня 2014 года.

{movie}«Аўтапабор» з новага года – каля Br 1 млн?|right|13718{/movie}

Гэта прадугледжанае законапраектам «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, падаткаабкладання і адміністратыўнай адказнасці».

Згодна з законапраектам, памер дзяржмыта будзе залежаць ад дазволенай максімальнай масы транспартавага сродку, а таксама ад таго, хто ўладальнік.

Дзяржмыта для фізічных асобаў за легкавы аўтамабіль масаю не больш за 1 т складзе тры базавыя велічыні (Br 390 тыс.), больш за 1 т да 2 т – пяць базавых велічынь (Br 650 тыс.) , больш за 2 т да 3 т – сем базавых велічынь (Br 910 тыс.), аўтамабіль больш за 3 т – 10 базавых велічынь (Br 1,3 млн.), прычэп да легкавога аўтамабіля – адну базавую велічыню.

На грузавыя аўтамабілі для фізічных асобаў і арганізацыяў дзяржмыта ўстанавілі памерам: за аўтамабіль масаю не больш за 3,5 т – 15 базавых велічынь (Br 1,95 млн. рублёў) , больш за 3,5 т да 12 т – 20 базавых велічынь (Br 2,6 млн.), больш за 12 т – 25 базавых велічынь (Br 3,25 млн.).

Плануецца, што «аўтапабор» будуць збіраць пры праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду аўта. Пры гэтым дзяржаўнае мыта за выдачу дазволу на допуск транспартавага сродку да ўдзелу ў дарожным руху будзе выплочвацца па двайной стаўцы пры праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартавых сродкаў, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў (уключаючы год выпуску), праходжанне дзяржтэхагляду ў дачыненні якіх прадугледжанае праз 24 месяцы пасля правядзення апошняга агляду.

Законапраект разгледзяць 12 снежня ў першым чытанні на паседжанні Палаты прадстаўнікоў.

МЛ, паводле БелаПАН

https://youtu.be/8emq_eNSFRo

Глядзі таксама
Каментары