Сілавікі зачысцілі апошнія барыкады ва ўрадавым квартале Кіева. Ці выстаіць Майдан?


Пацярпелыя ёсць як сярод мітынгоўцаў, гэтак і сярод праваахоўнікаў.

Праваахоўнікі шчытамі адціскалі пратэстоўцаў з урадавага кварталу ўначы. Працаўнікі МНС затым бензапіламі распілоўвалі драўляную агароджу і разбіралі барыкады мітынгоўцаў. Часткі барыкадаў скідалі на цяжкавікі і вывозілі.

{movie}Сутычкі сілавікоў і пратэстоўцаў у Кіеве ў (10.12.2013) |right|13700{/movie}

Падчас «зачысткі» тэрыторыі на скрыжаванні вуліц Банкавай і Лютэранскай у шэрагі мітынгоўцаў пралезлі правакатары, якія размахвалі палкамі і ўжылі супраць сілавікоў слезацечны газ.

Паводле папярэдніх звестак, падчас цісканіны ва ўрадавым квартале з абодвух бакоў пацярпелі з дзясятак асобаў. Мітынгоўцы не супраціўляліся, бо былі акружаныя з усіх бакоў сілавікамі.

Выцесненыя пратэстоўцы перайшлі на Майдан незалежнасці, які разам з будынкам Кіеўскай гарадской рады застаецца пакуль галоўным фарпостам Еўрамайдану.

Сёння ў Кіеў прыбывае вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах Кэтрын Эштан, якая мае спаткацца з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам і трыма былымі ўкраінскімі прэзідэнтамі. Спадарыня Эштан мае абмеркаваць з украінскім бокам спосабы развязання ўнутранага крызісу ў краіне.

Падбор ОН-ЛАЙНАЎ ТУТ!



МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў