Быць стройным і мускулістым дапаможа адзенне


Спартовы гарнітур пад назваю «Athos» сочыць за вашым целам і кантралюе, якія цягліцы выкарыстоўваюцца падчас фізічных практыкаванняў.

«Дэвайс» выходзіць штопанядзелак і штопятніцу а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie} Праграма “Дэвайс” (09.12.2013) |right|13687{/movie}

Эластычнае адзенне задумвалася як замена ўласнаму фітнес-трэнеру. «Athos» з дапамогаю адмысловай прылады ацэньвае электрычныя сігналы, якія падаюцца цягліцам. Чуйнікі ўлоўліваюць гэту рэакцыю і перадаюць інфармацыю на модуль пад назваю «Ядро». Ён, у сваю чаргу, дзеліцца атрыманымі звесткамі з праграмаю на мабільнай прыладзе, якая і паказвае ўсю неабходную інфармацыю ў графічным выглядзе. Агульны кош камплекту гэтага спартовага адзення складзе $ 400.

Іншыя тэмы праграмы «Дэвайс»: магнітны пераварот, планы на тэлескоп, экзапратэз для рэабілітацыі, клавіятура для IPhone’у, 3D-сканер у кішэні.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў