Якім бачыла Чэслава Немэна ягоная жонка?


Кім быў бы Чэслаў Немэн, калі б не распачаў музычнай кар’еры? Адказ на гэтае пытанне ў гарадзенскі драматычны тэатр прывезла жонка выбітнага польскага спевака. Тут адкрылася выстава здымкаў, якія Малгажата Немэн рабіла ў 80-я і 90-я гады мінулага стагоддзя.

{movie} Агляд падзеяў культуры (09.12.2013) |right|13686{/movie}

У адным са сваіх інтэрв’ю сам Немэн прызнаўся, што калі б не музыка, то быў бы цесляром, бо вельмі любіў працаваць з дрэвам. Але самае цікавае, што тут Немэн паказаны з таго боку сцэны.

«Старалася выбіраць здымкі, дзе Немэн вясёлы і разам з блізкімі. Ён умеў выдатна жартаваць, тут на адным здымку ён косіць вочы, такога Немэна, напэўна, ведаюць не вельмі шмат асобаў», – зазначае жонка Чэслава Немэна Малгажата Выдрыцкая.

Пасля адкрыцця фотавыставы імпрэзу ў драмтэатры працягнула дачка Немэна Наталля. Яна прэзентавала менш знаную шырокай публіцы творчасць свайго бацькі. Як яна сама вызначыла – гэта больш авангардная спадчына Немэна.

«Медыі зрабілі яго вязнем пяці трэкаў, артыстам, які 40 гадоў выконваў «Dziwny jest ten świat», «Sen o Warszawie», «Pod papugami» і гэтак далей. І я вельмі хацела, каб людзі ўбачылі, што ён – не вязень першага этапу сваёй кар’еры, што ён мае нешта больш для апавядання, што ён увесь час паглыбляў сваю творчасць», – кажа спявачка Наталля Немэн, дачка Чэслава Немэна.

Аркадзь Несцярэнка, Навіны культуры, belsat.eu

Стужка навінаў