Прыгажосць беларускіх дзяўчат. «Міс Віцебск – 2013» у фота


У фінале конкурсу прыгажосці « Міс Віцебск – 2013» перамогу атрымала 22-гадовая студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту Вераніка Рыдкіна.

Журы конкурсу, які не праходзіў ў Віцебску амаль 10 гадоў, узначаліў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэту Уладзімір Цярэнцьеў.

Большасць прызавых месцаў у фінале атрымалі прадстаўніцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту: першаю віцэ-міс Віцебск – 2013 стала 19-гадовая Святлана Гарбачова, студэнтка гэтай вучэльні, а другою віцэ-міс стала ейная старэйшая сястра, 23- гадовая Яна Гарбачова, якая скончыла ВДТУ летась. Яна атрымала таксама тытулы «Міс тэлебачанне» і «Міс дружба».

Яшчэ адна студэнтка тэхналагічнага ўніверсітэту, 19-гадовая Ганна Мядзелец, атрымала другі тытул «Міс тэлебачанне».

Пераможца Вераніка Рыдкіна таксама атрымала прыз глядацкіх сімпатыяў – яна перамагла ў ходзе галасавання ў інтэрнэце.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары