Міліцыя ў Кіеве адцясняе пратэстоўцаў! УВАГА - АДНОЎЛЕНЫ ОН-ЛАЙН


05:21

Міліцэйскія кардоны выстаўленыя непадалёк ад барыкадаў Майдану. Міліцыянтаў у ачапленні няшмат, пераважаюць жаўнеры тэрміновай службы. Валанцёры з Майдану прыносяць ім гарачую гарбату.

04:28

Шыхт міліцыянтаў на Лютэранскай рушыў на пратэстоўцаў і адцясняе людзей шчытамі. ПАДЫШОЎ ШЫХТ СПЕЦПАДРАЗДЗЯЛЕННЯ «БЕРКУТ». «Цітушкі» разбіраюць апошнюю вонкавую барыкаду.

На вуліцы Лютэранскай пратэстоўцы ўзялі ў кола шыхт унутраных войскаў, блакуючы жаўнераў.



Live streaming video by Ustream



04:18
На вуліцы Лютэранскай пратэстоўцы ўзялі ў кола шыхт унутраных войскаў, блакуючы жаўнераў.


03:48

Новы шыхт міліцыянтаў перагарадзіў дарогу у раёне Лютэранскай вуліцы. Міліцыянты маюць шаломы, дручкі ды шчыты. Пратэстоўцы спяваюць украінскі гімн і скандуюць «Ганьба!».

02:41

Выключылі святло ў будынку Кіеўскай рады. Добраахвотнікі-ахоўнікі выводзяць адтуль людзей. Чакаецца, што будзе штурм.

Тым часам людзі ў форме МНС разбіраюць барыкады, ад якіх адцяснілі пратэстоўцаў. На месцы трактар і грузавікі без нумароў з невядомымі ў цывільным.

02:40

У Кіеве міліцыянты дручкамі разагналі частку пратэстоўцаў, тых, што знаходзіліся на вуліцы Банкавай. Майдан барыкадуецца.



17.30 У будынку кіеўскай рады каля тысячы асобаў. Шмат хто з іх збіраецца начаваць там, бо мяркуюць, што сілавікі пачнуць атакаваць каля 3 ці 4 гадзіны раніцы, калі людзей найбольш морыць сон. Некаторыя ўзгадваюць, што менавіта ў гэты час «Беркут» разганяў Еўрамайдан у ноч на 30 лістапада.

{movie}Карэспандэнт “Белсату” ў асаджаным будынку кіеўскай рады |right|13698{/movie}
16:27 Людзі прыносяць у будынак ежу. Падобна на тое, што ўначы ён застанецца пад узмоцненаю абаронаю мітынгоўцаў. Асаджаныя рыхтуюцца адбівацца любымі падручнымі матэрыяламі – палкамі, арматураю. На прыступкі збіраюцца наліць алею, каб перашкодзіць штурму. Таксама разгорнутыя пажарныя рукавы. каб абліваць нападнікаў.

16:08 Абаронцы будынку абгортваюць ногі газетамі і дошкамі – рыхтуюцца да штурму.

Некаторыя робяць маскі, каб абараніцца ад дзеяння слезацечнага газу. Але большасць выкарыстоўвае шалікі. Шалікам абгарнуўся і наш карэспандэнт. Ёсць сярод абаронцаў будынку – былыя вайскоўцы. Гэта можна зразумець з выпраўкі, перадае з Кіева Зміцер Ягораў. У будынку кіеўскай рады створаны штаб бяспекі, які каардынуе дзеянні ды запэўнівае бяспеку на ўваходзе. За акном відаць міліцыянтаў, якія ходзяць патрулямі па тры асобы.

Пакуль сітуацыя сцішылася. Жыхары «рэвалюцыйнага штабу» лічаць, што штурм можа пачацца позна ўвечары.

{movie}Зміцер Ягораў у асаджаным будынку|right|13704{/movie}

15:32 Унутраныя войскі не будуць зачышчаць акцыю пратэсту на Майдане. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік начальніка штабу Унутраных войскаў Аляксандр Алешчанка.

15:23 У «штабе рэвалюцыі» стала спакайней. Людзі гатовыя да штурму будынку. Медыкі падрыхтавалі медыкаменты і сродкі першай дапамогі.

15:00 Цяпер у будынку – каля 300 асобаў. Людзі прыбываюць з Майдану. Ахоўнікі з пратэстоўцаў узброеныя арматураю. Шмат хто мае на галаве каскі. У будынку працуе медпункт. Медыкі адмовіліся выходзіць з асаджанага будынку і гатовыя аказваць дапамогу параненым.

Сітуацыя ў сталіцы Украіны напаляецца. Сотні працаўнікоў сілавых структураў, у тым ліку і спецназаўцы з Васількова, атачылі заблакаваныя пратэстоўцамі будынак кіеўскай мэрыі. Майдан ў ачапленні, пішуць у Фэйсбуку украінскія журналісты. У мэрыі аддаюць загады адбіраць зброю ў спецназу. Украінская апазіцыя кажа пра магчымы штурм. Адзін з праціўнікаў дзейснай улады Арсеній Яцэнюк просіць прапускаць людзей на Майдан. «Мы акружылі іх, яны акружылі нас», – сказаў палітык.

Другі апазіцыйны лідар Алег Цягнібок просіць мітынгоўцаў не панікаваць. Паводле яго, падцягнутых у сталіцу сілаў міліцыі будзе недастаткова для разгону Майдану.

«Я б не панікаваў. Толькі я прайшоў усе блок-пасты, усё надзейна заблакаванае. Такою колькасцю міліцыі яны нічога не зробяць». – Сказаў Цягнібок.

Іншыя ОН-ЛАЙНЫ ТУТ!

Ю.В., А.К., belsat.eu

Стужка навінаў