Ва Уладзівастоку ўпала ялінка + (ВІДЭА)



У цэнтры Уладзівастоку абрынулася 32-метровая навагодняя елка. Прычынаю падзення стала парушэнне тэхнікі бяспекі пры ўсталяванні ялінкі, паведамляюць на сайце гарадской адміністрацыі.

Шмат’ярусная канструкцыя штучнай елкі перакулілася падчас мантажу, які пастанавілі завершыць у моцную непагоду са штармавым ветрам.

У 2009 годзе ва Уладзівастоку ўжо падала галоўная ялінка, самая дарагая на той момант елка Расеі. Тады штучную 28-метровую елку замянілі на жывую вышынёю 18 метраў.

Ю.В. паводле newsvl.ru

Глядзі таксама
Каментары