Колькі помнікаў Леніну ў Беларусі?


З пачатку 1930-х і да сярэдзіны 80-х гадоў у Беларусі ўзвялі 64 помнікі Леніну.

Менш за ўсё каменных правадыроў пралетарыяту на Віцебшчыне і Магілёўшчыне – па 7 штук. У Берасцейкай, Гомельскай і Гарадзенскай вобласцях – па 10. Больш за ўсё помнікаў Леніну ў Менскай вобласці – 20 штук. Прычым 8 з іх месцяцца ў сталіцы.

Zrzut ekranu 2013-12-9 o 09.39.19

Тым часам у сталіцы Украіны, дзе ўжо каторы дзень адбываюцца пратэсты супраць адмовы краіны ад курсу еўрапейскай інтэграцыі, стала адным помнікам Леніну менш. Група ўкраінцаў у нядзелю ўвечары знесла помнік Леніну з пастаменту.

{movie}Група ўкраінцаў у нядзелю ўвечары знесла помнік Леніну з пастаменту.|right|13675{/movie}

Ю.В. belsat.eu

Стужка навінаў