У Кіеве знеслі помнік Леніну і заблакавалі «ўрадавы квартал» (фота і відэа)


Дзеянні ўдзельнікаў прастэстаў у Кіеве, якія блакуюць рух ў цэнтральнай частцы Кіева, могуць прывесці да крымінальнай адказнасці, гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення МУС Украіны.

Актывісты заблакавалі вуліцы ў цэнтральнай частцы гораду і ставяць там намёты. Пры гэтым «дзеянні ўдзельнікаў мірных сходаў не павінны парушаць правы іншых грамадзянаў», адзначае міліцыя.

«Што тычыцца блакавання руху, то такія дзеянні могуць прывесці да крымінальнай адказнасці» , – падкрэслілі ў міністэрстве.

Раней украінскія апазіцыянеры пастанавілі, што будуць пікетаваць квартал, дзе размешчаныя дзяржаўныя адміністрацыйныя будынкі – «урадавы квартал». Мітынгоўцы стварылі намётавыя мястэчкі каля Вярхоўнай рады, будынка Кабміну і Адміністрацыі прэзідэнта.

Адзначаецца, што ў Кіеве невядомыя тросамі звалілі помнік Леніну, а пазней патрушчылі яго молатамі.{movie}Як бураць помнік Леніну ў Кіеве|right|13674{/movie}



Падборка он-лайн відэатрансляцыяў з Кіева.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў