Як па-спартоваму танчаць на шасце (фота)


У Менску прайшоў II Адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па спорце і танцы на пілоне.

Спаборніцтва праводзілася з мэтаю папулярызацыі гэтага маладога для нашай краіны спартовага кірунку, а таксама дзеля абмену досведам паміж спартоўцамі розных дзяржаваў.

Спорт на пілоне (pole sport) – адзін з самых складаных, але і неверагодна эфектных і вытанчаных відаў намінацыяў на пілоне. Гэта – вялікае майстэрства: цалкам валодаць сваім целам, ажыццяўляць трукі, перавароты і кручэнні на вышыні чатырох метраў.

Танец на пілоне (pole dance) – сінтэз танцавальнага мастацтва і спорту, харэаграфіі ды акрабатыкі. У гэтай намінацыі ўдзельнік раскрывае не толькі спартовае майстэрства, але і харэаграфічны талент.

I Адкрыты кубак Беларусі па спорце і танцы на пілоне правялі ў снежні 2012 года. Ён сабраў спартоўцаў не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расеі ды Украіны.

Сёлета на турніры прайшлі спаборніцтвы ў катэгорыях «аматары» і «прафесіяналы».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў