22 гады без Савецкага Саюзу (+ фільм «Белсату»)


Дваццаць два гады таму – 8 снежня 1991 года – у рэзідэнцыі «Віскулі» ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расеі ды Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і кіраўнікі ўрадаў трох славянскіх рэспублікаў СССР падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў.

Гэтак званае Белавежскае пагадненне паклала канец 69-гадовай гісторыі Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублікаў. Прычым аб спыненні існавання СССР як суб’екта міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці абвесцілі лідары тых савецкіх рэспублік, якія ў 1922 годзе яго і заснавалі.

У фільматэцы «Белсату» ёсць фільм Віктара Аслюка «Асколкі», які распавядае, як змяніліся людзі пасля распаду Савецкага Саюзу. Стужка даследуе, што сёння людзей аб’ядноўвае, а што іх дзеліць.

{movie}Фільм “Асколкі” Віктара Аслюка|right|13673{/movie}
21 снежня 1991 года, у Алма-Аце кіраўнікі 11 новых суверэнных дзяржаваў, якія раней былі ў СССР (апроч прыбалтыйскіх краінаў і Грузіі) пацвердзілі стварэнне СНД.

Удзельнікі сустрэчы прынялі дэкларацыю, якая пацвердзіла прыхільнасць былых саюзных рэспублік да супрацы ў розных сферах вонкавай і ўнутранай палітыкі, абвесціла гарантыі выканання міжнародных абавязкаў былога СССР. Краіны, якія ўваходзяць у СНД, – самастойныя і раўнапраўныя суб’екты міжнароднага права.

У снежні 1993 года да СНД далучылася Грузія. Але ў 2009-ым, праз год пасля ўзброенага канфлікту з Расеяй, яна пакінула гэта міждзяржаўнае ўтварэнне.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары