Міхалок да ўдзельнікаў Еўрамайдану: «Вы – супер-героі!» (Фрагменты канцэрту + фотарэпартаж)


«Ляпіс Трубяцкі» даў канцэрт на знак салідарнасці з Еўрамайданам. Мітынгоўцы, асабліва беларусы, якія прыехалі падтрымаць украінцаў, з нецярпеннем чакалі на выступ беларускага гурта.

{movie}”Не быць скотам” (канцэрт “Ляпісаў” на Еўрамайдане) |right|13672{/movie}

Саліст «Ляпісаў» Сяргей Міхалок са сцэны назваў удзельнікаў Еўрамайдану супер-героямі і падзякаваў: «Перамагае не той, каго болей, а той, хто здольны ісці да канца. Дзякую вам! Дзякую за надзею!».

{movie}”Не быць скотам!”. Фрагменты выступу “Ляпісаў” на Еўрамайдане |right|13666{/movie}

Перад удзельнікамі пратэсту выступіў раней лідар грамадскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, які адзначыў, што кланяецца ўкраінскаму народу за яго стойкасць. Майдан скандаваў разам з Някляевым «Жыве Беларусь!». Над Майданам лунала шмат бел-чырвона-белых сцягоў.

Падборка он-лайн відэатрансляцыяў з Кіева.

ЗЯ, МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў