Стартавалі продажы першага расейскага сматрфона ад кампаніі “Yota Devices”


У Расеі стартавалі продажы сматрфона ад кампаніі “Yota Devices”. Галоўная адметнасць распрацоўкі ад усходніх суседзяў – гэта два экраны, адзін з якіх стандартны, а другі выраблены паводле тэхналогіі “E-Ink” ці вадкага атраманту.

{movie}Першы расейскі смартфон |right|13651{/movie}

Менавіта дзякуючы гэтай фішцы дэвайс можа значна падоўжыць сваю працу на адным ладаванні батарэі. Чорна-белы экран здольны паказваць усю неабходную інфармацыю ад розных праграмаў ды сацыяльных сэрвісаў, апроч гэтага на ім, безумоўна, лепш чытаюцца электронныя кнігі. Yota-phone ужо прэзентавалі прэм’ер-міністру Расеі Дзмітрыю Мядзведзеву, які любіць розныя гаджэты. Апроч гэтага прылада атрымала неблагія водгукі ў замежнай прэсе. Сапсаваць уражанне для аматараў інавацыяў можа толькі даволі стандартная апаратная начынка смартфона на аперацыйнай сістэме “Андроід” і кошт, які будзе дасягаць шасцісот долараў.

Іншыя тэмы праграмы “Дэвайс”: Адразу дзве групы навукоўцаў знайшлі прыкметы наяўнасці вадзяной пары ў атмасферы пяці аддаленых планетаў. Міратворчыя сілы ААН распачалі выкарыстоўваць на сталай аснове беспілотныя лятальныя апараты для адсочвання тэрарыстычных груповак на ўсходзе рэспублікі Конга. Галандская кампанія PAL-V прапаноўвае аматарам канцэпцыі лятучага аўта сваю распрацоўку — гібрыд трохколавага матацыкла і аўтажыра.

{movie}”Дэвайс” (06.12.2013) |right|13652{/movie}

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў