Новы цуд ад беларускай сістэмы платных дарогаў


Яшчэ адзін механізм выцягвання грошай з замежнікаў стартаваў у межах электроннай сістэмы аплаты за праезд па платных дарогах Беларусі.

Цяпер на сайце «BellToll» з’явіўся спіс «адкліканых» бартавых прыладаў, якія трэба тэрмінова вярнуць у пункты абслугоўвання кліентаў. Прычынаў, чаму гэта трэба зрабіць, не называюць.

Таямнічыя «адкліканыя»

Замежнік можа не вяртаць бартавога прыстасавання для аплаты дарогаў пры выездзе з Беларусі, калі збіраецца прыехаць яшчэ раз. Дык вось, «адкліканыя» прылады трэба вярнуць цягам 14 дзён, нават калі вы жывяце ў Нямеччыне і наступным разам збіраліся наведаць Беларусь праз тры месяцы.

Перасадзім замежнікаў на трактары!

Катацца бясплатна могуць грамадзяне краінаў Мытнага саюзу на аўтамабілі, зарэгістраваным на яго тэрыторыі ды не цяжэйшым за 3,5 тоны. Дарогі застаюцца бясплатныя для транспарту аператыўнага прызначэння, міліцэйскага і вайсковага. Не бяруць грошай з кіроўцаў мапедаў і матацыклаў, а таксама зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі калёсных трактароў і самаходных машынаў. Так што замежнікам можна прапанаваць перасесці на беларускія трактары – чым не спосаб разгрузіць склады?

Інакш прыстасаванне блакуюць, а гэта значыць, што вы ўжо ніколі не атрымаеце заплачанага за яго закладу. Разам з ім згарае і перадплата – грошы, якімі вы планавалі скарыстацца для платы за дарогі наступным разам. Аўтамабіль, на якім была ўсталяваная прылада, трапляе ў спіс парушальнікаў, а інфармацыя пра гэта – у транспартную інспекцыю. І калі вы зноў прыедзеце ў Беларусь на гэтым аўтамабілі, вас могуць затрымаць як парушальніка заканадаўства.

Як даведацца пра тое, што вы рызыкуеце страціць свае грошы? Калі пры запаўненні бланкаў дамовы вы далі свой электронны адрас, паведамленне прыйдзе на яго. Інакш аператары інфалініі «BellToll» раяць штодня спраўджваць, ці не з’явіўся на іх інтэрнэт-сайце штрых-код вашай прылады (можна таксама шукаць паводле нумару дамовы).

Варта дадаць, што паведамленне пра «адкліканыя прылады» чамусьці не з’явіался на польскай версіі сайту.

Навар – 4 мільёны еўраў

Электронная сістэма аплаты за праезд па платных дарогах Беларусі дзее з 1 жніўня. Да 1 лістапада аператар сістэмы «BellToll» – «Капш Телематик Сервисиз» – атрымаў 3600 скаргаў ад кіроўцаў, з якіх задаволілі 20 %. Рэшту назвалі беспадстаўнымі. Агулам незаконна аштрафаваным вярнулі больш за 20 000 еўраў. А зарабіла сістэма на той момант ужо болей за 4 000 000 еўраў.

m00000001498_692495

«Сістэма платных дарогаў у Беларусі: новая форма рэкету»

Уражанні замежнікаў, якім «пашчасціла» пракаціцца па платных дарогах Сінявокай, рэгулярна з’яўляюцца ў сацыяльных сетках і замежных медыях. Найчасцей яны наракаюць на поўную адсутнасць інфармацыі пра платныя дарогі на памежных пунктах пропуску. Знакі, якія папярэджваюць, што кіроўца ўязджае ў платную зону, усталяваныя далёка не ўсюды (асабліва гэта датычыць з’ездаў). Таму часта аўтамабілісты робяцца парушальнікамі, нават не ўсведамляючы гэтага. Нават калі знак ёсць, няма інфармацыі, дзе і як можна заплаціць. Затое працаўнікоў транспартнай інспекцыі, якія ловяць парушальнікаў, хапае.

Скардяцца кіроўцы і на чэргі ў пункты абслугоўвання, іх рэжым працы, тэхнічную няспраўнасць бартавых прыладаў. Штрафуюць найчасцей пры выездзе з Беларусі. У затрыманых на тэрыторыі краіны, якія з нейкіх прычынаў не могуць тэрмінова заплаціць штрафу, канфіскоўваюць аўтамабіль, пакідаючы людзей проста на дарозе.

Вось некаторыя ўражанні ды парады «бывалых»

Сістэма платных дарогаў у Беларусі: новая форма рэкету

Як вінніцкія журналісты на віленскі саміт праз «саўковую» Беларусь дабіраліся

Што рабіць, каб не атрымаць штрафу на платнай дарозе

Працаўнік «BelToll»: «А мне пляваць на вашую скаргу!»

Перавозчык: Сітуацыя з платнымі дарогамі даведзеная да абсурду, такога бяспраўя, як з «BelToll», больш нідзе няма

На перавозчыкаў пасыпаўся шквал штрафаў ад «BelToll» за жнівеньскія парушэнні. Дзяржава збіраецца прасіць пра «штрафную амністыю»

Усім, хто збіраецца ў Беларусь на аўтамабілі. Увага, развод: платныя дарогі!

Прыборы і «касякі» на М-1

Цікава (і крыху агідна) чытаць навіны пра новы беларускі цуд для падняцця эканомікі краіны

Як беларуска-ўкраінская сям’я ад штрафу ўцякала

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў