Фотафакт: Каля сталічнага рынку „пасяліўся” „Дядзька Антось”


Бронзавая скульптурная кампазіцыя „Гандляр” каля менскага рынку „Заходні” мае ствараць у пакупнікоў прыемныя ўражанні пра рынак.

Устаноўка скульптуры з бронзы задумвалася дырэкцыяй рынку ў межах рэканструкцыі тэрыторыі. Беларускім скульптарам Ігару Засімовічу і Кацярыне Зантарыя, а таксама архітэктару Максіму Лебедзеву было прапанавана распрацаваць праект скульптурнай кампазіцыі для невялікай плошчы перад рынкам. У выніку з некалькіх эскізных праектаў для выканання была выбрана скульптура “Гандляр”, якую аўтары і прэзентавалі публіцы.

Скульптары пастараліся стварыць свайго героя з добрым гумарам. „Дядзька Антось”, як ахрысцілі яны яго ў працэсе работы, – гэта тыповы вясковы жыхар, які прыехаў на гарадскі базар, каб прадаць гусь і парася. Паводле аўтараў скульптуры, такога тыпажа, напэўна, ужо і не сустрэнеш у нашай урбанізаванай штодзённасці. Паводле задумы стваральнікаў, іх персанаж закліканы прабудзіць успаміны аб былых часах, выклікаць усмешку і жаданне зноў прыйсці на рынак.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў