Стэрылізацыя толькі для «дарослых»


Беларускі парламент увёў узроставы цэнз на добраахвотную адмову ад размнажэння.

35 +

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі ў Закон аб ахове здароўя, якія тычацца ў тым ліку ўвядзення ўзроставага цэнзу пры добраахвотнай стэрылізацыі. Працэдуру можна будзе зрабіць у дзяржаўнай установе аховы здароўя па пісьмовай заяве пацыента і толькі ў тым выпадку, калі вам больш за 35 гадоў або калі ў вас не менш як двое дзяцей. Выключэннем з правілаў – пацыенты з медычнымі паказаннямі.

Беларускія мужчыны абіраюць класічную кантрацэпцыю

Каля 1 % беларускіх жанчын рэпрадукцыйнага ўзросту выкарыстоўваюць у якасці кантрацэпцыі стэрылізацыю (вазэктамія або вазэрэкцыя). У медычнай энцыклапедыі тлумачыцца, што гэта малатраўматычная працэдура пазбаўлення мужчыны ці жанчыны рэпрадукцыйнай функцыі, але пры захаванні сексуальнай актыўнасці.

Дарэчы, беларускія мужчыны, і яны не выключэнне з сусветнай тэндэнцыі, амаль не выкарыстоўваюць хірургічнай кантрацэпцыі – паведаміла на сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Менску Святлана Шылава, намесніца старшыні камісіі ў пытаннях аховы здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыкі Палаты прадстаўнікоў.

Толькі з дазволу жонкі або мужа

Паводле дзейнага заканадаўства, калі вашая жонка захоча зрабіць стэрылізацыю, то яна будзе вымушана не толькі адпавядаць новым узроставым патрабаванням. Ёй таксама спатрэбіцца і ваш пісьмовы дазвол. Такі ж дазвол будзеце вымушаныя атрымаць і вы, калі прымеце рашэнне стэрылізавацца.

Некалькі фактаў

Працэдура добраахвотнай стэрылізацыі ў Беларусі праводзіцца з 2008 г.

У першай палове 20 стагоддзя ў такіх краінах, як Нямеччына, Індыя рэалізоўваліся дзяржаўныя праграмы прымусовай стэрылізацыі. Гэтак, у нацысткай Нямеччыне з дапамогаю стэрылізацыі вялі барацьбу са спадчыннымі хваробамі. У Індыі дзяржпраграма прымусовай стэрылізацыі ўжывалася як механізм кантролю за нараджальнасцю.

У сучаснай Польшчы ды Чэхіі прымусова стэрылізуюць тых, хто здзейсніў злачынства сексуальнага характару.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў