Начны Еўрамайдан (ФОТАРЭПАРТАЖ)


Дзе спяць, што ядуць і чым займаюцца штабы пратэсту ў Кіеве? Наш фотакарэспандэнт зазірнуў у самае сэрца Еўрамайдану.

Сотні валанцёраў працуюць і ўдзень і ўначы, каб забяспечыць функцыянаванне пратэставага лагеру ў цэнтры Кіева. Важныя рашэнні ды галосныя заявы гучаць не толькі са сцэны кіеўскага Майдану, але і ў штабах – у захопленых пратэстоўцамі будынках дзяржустановаў.

Мазгавыя цэнтры, сталоўка, начлежка на падлозе, прэс-цэнтр апазіцыі – усё сканцэнтравана ў будынку Кіеўскай рады і будынку Рады прафсаюзаў.



Украінскія еўраэнтузіясты ўжо каторы дзень блакуюць працу цэнтральных і мясцовых органаў улады (ОН-ЛАЙН ТУТ).
Тым часам прадстаўнікі выканаўчай службы зачыталі пратэстоўцам рашэнне суду аб забароне блакаваць працу ўладаў.

Апазіцыя заяўляе, што блакаванне будынкаў ураду – гэта “блакаванне злачынных дзеянняў украінскага кіраўніцтва”, і просіць тых, хто выйшаў на вуліцы Кіева ды іншых гарадоў Украіны, не здавацца – нягледзячы на холад і стомленасць.

Украінская міліцыя паведамляе, што з моманту пачатку Еўрамайдану ў Кіеве зарэгістравалі 64 крымінальныя правапарушэнні, здзейсненыя падчас пратэстаў. На гэты момант пад арыштам застаюцца 14 чалавек.





Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў