У Менскую гарадскую выбарчую камісію трапілі толькі тры апазіцыянеры


На супольным паседжанні прэзідыуму Менскага гарадскога савету дэпутатаў і Менгарвыканкаму сёння, 28 верасня, утварылі Менскую гарадскую і раённыя гарадскія выбарчыя камісіі. У склад гарадской камісіі з 13 чалавек улучылі трох прадстаўнікоў ад апазіцыі. У раённыя камісіі не ўвайшлі толькі пяцёра прэтэндэнтаў ад агульнай колькасці вылучаных, паведамляе ініцыятыва “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Усяго ў гарадскую выбарчую камісію Менску вылучаліся 20 чалавек, але прайшлі ў яе склад толькі старшыня Менскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў, старшыня Рэвізійнай камісіі Партыі БНФ Галіна Сямдзянава ды сябра сойму Партыі БНФ Юрый Хадыка.

“Тлумачэнні наконт неўключэння былі розныя, – кажа Галіна Сямдзянава. – Прадстаўніку ад АГП, напрыклад, адмовілі, бо ён быў вылучаны раней за дазволены тэрмін. А вось Вінцуку Вячорку, намесніку старшыні Партыі БНФ, які не трапіў у склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Менску, ды астатнім чатыром прэтэндэнтам на пасады ў раённых камісіях ад апазіцыі сказалі, што яны падалі дакументы аднымі з апошніх”.

belsat.eu

Стужка навінаў