Беларусы – за ўкраінцаў!


Падзеі ў Кіеве хвалююць і беларусаў. Падтрымаць украінскіх сяброў паехала ўжо нямала беларускіх грамадскіх актывістаў – самастойна, без дапамогі палітычных арганізацыяў. Але ў гісторыях салідарнасці з Украінай бываюць і цікавыя моманты.
{movie}Беларусы — за ўкраінцаў (04.12.2013) |right|13632{/movie}
Калі блогерка Дар’я Каткоўская вырашыла паехаць падтрымаць Еўрамайдан, яна паспрабавала праз інтэрнэт знайсці папутку да Кіева. А знайшла цэлы аўтобус.

ДАР’Я КАТКОЎСКАЯ, ЮРЫСТКА, БЛОГЕРКА: “Са мною звязаліся людзі ды папрасілі распаўсюдзіць інфармацыю. Наколькі мне вядома, некалькі палітычных ініцыятываў збіраюць аўтобусы, але яны вырашылі весці не сваіх актывістаў, а проста такі “краўдсорсінг”, то бок знайсці людзей, якія хочуць паехаць, і адвезці іх туды”.

Людзі, якія пакуль што не афішуюць сваіх імёнаў, прапанавалі аплаціць аўтобус з Менску, які завязе людзей да Кіева ў пятніцу, а верне ў нядзелю ўвечары. Ахвотныя могуць паехаць як на суботні канцэрт гурта “Ляпіс Трубяцкі”, так і наўпрост на Еўрамайдан. Усе 40 месцаў зарэзервавалі літаральна за паўгадзіны, кажа Дар’я. А ахвотных было яшчэ больш.

ДАР’Я КАТКОЎСКАЯ, ЮРЫСТКА, БЛОГЕРКА:
“Мне падабаецца, што гэта зроблена для людзей, а не для нейкага пі-ару. Прынамсі, на першапачатковым этапе”.

Але ідэяў, як падтрымаць імкненне Украіны да Еўропы, можа быць шмат. Сёння прадстаўнікі руху “Разам” перадалі ў расейскую амбасаду ў Менску ліст пратэсту.

ІЛЛЯ ДАБРАТВОР, АКТЫВІСТ РУХУ «РАЗАМ»: “Рукі прэч ад Украіны. Каб яны перасталі ўмешвацца ў сітуацыю ва Украіне. Каб яны пакінулі ў спакоі ўкраінскі народ”.

Рух салідарнасці “Разам” абураны дзеяннямі ды выказваннямі расейскіх кіраўнікоў наконт падзеяў ва Украіне. Актывісты пратэстуюць супраць інфармацыйнай вайны, якую вядзе Крэмль, цягнучы Украіну ў Мытны саюз.

Марцін Ярскі, “Аб’ектыў”
https://youtu.be/eNPiYgBF3h0

Глядзі таксама
Каментары