Фатографа падазраюць у спробе штурмам узяць адміністрацыю прэзідэнта + (ФОТАРЭПАРТАЖ)


Адным з падазраваных ва ўдзеле ў закалотах пад Адміністрацыяй прэзідэнта Украіны 1 снежня аказаўся фатограф-аматар Сяргей Нужненка з Кіраваградскай вобласці, які прыехаў пафатаграфаваць Еўрамайдан ў Кіеве.

Сябры Сяргея шакаваныя яго затрыманнем і заклікаюць грамадскасць дапамагчы, перадае тэлеканал «Tsn.ua».

«Ягоная мара – гэта фота і падарожжа… Сяргей прайшоў і праехаў амаль усю нашую краіну са сваім заплечнікам і камераю… Гэта сумленны і прыстойны чалавек… А цяпер яго мары падарожнічаць заканчваюцца падарожжам за краты?», – напісала на Сяргеевай старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» ягоная знаёмая.

Прысуд аб арышце на два месяцы абматаны бінтамі Сяргей сустрэў саркастычнымі апладысментамі.



1 снежня правакатары зладзілі сутычкі са спецназам пад Адміністрацыяй прэзідэнта Украіны, у выніку якіх пацярпелі амаль 200 удзельнікаў акцыі пратэсту. Паводле звестак украінскага МУС пацярпелі і 140 праваахоўнікаў. Аднак затрымалі падчас закалотаў, як адзначалі відавочцы, выпадковых сведак крывавай бойкі. Сапраўдныя правакатары загадзя ўцяклі. 3 снежня суд выбраў захаду стрымання для гэтак званых удзельнікаў закалотаў (7 чалавек) – 2 месяцы пад вартаю, ім усім пагражае ад 5 да 8 гадоў турмы.
Учора 3 снежня калона мітынгоўцаў пікетавала будынак суду (гл. фота), дзе выносіўся прысуд. Сёння ж пікет перанесся да Генпракуратуры (ОН-ЛАЙН ТУТ).

У сваю чаргу, пракуратура Кіева распачала дасудовае расследаванне збіцця журналістаў працаўнікамі спецпадраздзялення «Беркут» 1 снежня ля адміністрацыі прэзідэнта.

Фота Уладзь Грыдзін

Ю.В. паводле Tsn.ua

Стужка навінаў