У царкве зрабілі пошту


У гарадзенскай Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве адкрылася сваё паштовае аддзяленне. Цяпер тут можна падпісаць і адправіць паштоўку не толькі па Беларусі, але і ў любую краіну свету.

Ідэя стварыць сваю міні-пошту належыць пробашчу царквы протаіерэю Аляксандру Балоннікаву. З ягонай лёгкай рукі надрукавалі паштоўкі ды капэрты з выяваю царквы – помніка архітэктуры XII стагоддзя. Цяпер шматлікія турысты, якія наведваюць унікальную святыню, могуць даслаць яе выяву сваім блізкім.

Такая практыка, паводле айца Аляксандра, існуе шмат на якіх папулярных турыстычных аб’ектах – плюсы тут не толькі для наведнікаў, але і для саміх гістарычных помнікаў, якім неабходныя сродкі на рэстаўрацыю і ўтрыманне.

Настаяцель таксама звярнуўся ў РУП «Белпошта» з ініцыятываю выпусціць паўторны тыраж маркі, прысвечанай найстарэйшай царкве Беларусі.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў