Беларус перамог ва Украіне


Максім Канавал выйграў у чарговым, 6-м, сезоне ўкраінскага тэлешоў «Насмяшы коміка». Наш зямляк здабыў 50 000 тыс. грыўняў – гэта больш за 6 тыс. долараў.



Максіму 25 гадоў. Ён паходзіць з Наваполацку. Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і пераехаў жыць у Менск.

{movie}Максім Канавал выступае ў шоў “Насмяшы коміка”|right|13604{/movie}

Скончыўшы БДЭУ, маладзён пайшоў адпрацоўваць эканамістам-кібернетыкам паводле размеркавання на адно з менскіх мерапрыемстваў.

Максім Канавал паспяхова прайшоў кастынг праграмы «Насмяшы коміка» ва ўкраінскай сталіцы, а падчас шоу зарабіў немалыя для Беларусі грошы.

«Беларускія цукеркі «Кароўка» на 80 адсоткаў складаюцца з мяса», – жартаваў хлопец і на беларускую тэматыку. «Каб сапсаваць выступленне беларускіх сінхраністак, дастаткова проста кінуць у ваду батон», – яшчэ адзін жарт ад Максіма.

«Малайчына» – скандавала беларускаму гумарысту глядацкая зала.

МЯ, belsat.eu, паводле ximik.by

Стужка навінаў