Ці беларусам трэба браць прыклад з украінцаў?


Украінцы масава пратэстуюць, калі нязгодныя з тым, што адбываецца ў іхнай краіне. Журналісты «Белсату» запыталі ў жыхароў Пінску, што месціцца непадалёк беларуска-ўкраінскай мяжы, ці варта нам быць гэткімі ж актыўнымі, як і нашыя суседзі.

{movie}Ці беларусам трэба браць прыклад з украінцаў?|right|13603{/movie}

«Мне падаецца, яны занадта актыўныя», – мяркуе адна з рэспандэнтак. Яе падтрымлівае іншы жыхар Пінску: «У нас народ больш ціхі ды спакойна да ўсяго ставіцца, не гэтак, як ва Украіне».

«Мы, беларусы, не мусім быць такія імпульсіўныя і выходзіць усё разбіваць ды знішчаць», – гаворыць пенсіянерка.

«А навошта гэта трэба? Разломім усё на свеце. Але палітыкаю цікавіцца трэба», – кажа іншы рэспандэнт.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў