Украінскі выбар у стылі Ван Дама (ВІДЭА)


Аляксей Кудрын, старшыня Камітэту грамадзянскіх ініцыятываў, былы міністр фінансаў Расеі, лічыць, што ўкраінскае кіраўніцтва само вінаватае ў тым, што цяпер адбываецца ў Кіеве. На думку палітыка, «можна толькі шкадаваць, што ў Кіеве цяпер фармуецца такая жорсткая дылема: «на Захад ці на Усход», тым больш, што гаворкі пра ўступленне краіны ў Еўразвяз пакуль няма», – піша Аляксей Кудрын у артыкуле на kommersant.ru.



На думку былога міністра фінансаў, еўрапейскі выбар Украіны – больш прагматычны. Расейскі вектар не зусім эфектыўны. «З чыста эканамічнага гледзішча еўраінтэграцыя Украіны – гэта выбар паміж кароткатэрміновым пагаршэннем у эканоміцы (што будзе палітычна адчувальна) з увядзеннем непапулярных захадаў у наступныя два-тры гады і выбарам больш аддаленага магчымага паляпшэння працы эканамічных і палітычных інстытутаў пад жорсткім патранажам Бруселю і МВФ. Пры захаванні добрых дачыненняў і патранажу Расеі Украіна можа разлічваць на значны крэдыт і карэктаванне коштаў на газ, якія адцягнуць дэвальвацыю. А магчыма, і рэалізацыю рэформаў, якія ўсё роўна давядзецца паступова праводзіць пасля прэзідэнцкіх выбараў».

Між тым украінскія інтэрнэт-карыстальнікі вельмі трапна акрэслілі той шлях, які цяпер абраў украінскі урад і прэзідэнт Віктар Януковіч.

{movie}Януковіч зрабіў свой выбар|right|13596{/movie}

Сачыце за падзеямі ў Кіеве ТУТ. Усе ОН-ЛАЙНы ў адным месцы!

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў