Беларускія вынаходнікі адмовіліся ад выйграных $ 150 000 і рыхтуюцца ўратаваць свет


Студэнты з Берасця трапілі ў «Логава цмокаў» – вядомае тэлешоу бізнэс-ідэяў на канале «Бі-Бі-Сі», якое здымаюць раз на год і куды дасылаюць да 10 000 заявак. Перамаглі, але вырашылі адмовіцца ад прызу. Арцём і Кірыл прыдумалі, як пры дапамозе мікрапрацэсара і адмысловага сэнсара трансляваць малюнак на кола ровара.

{movie}Распрацоўка студэнтаў з Беларусі|right|13595{/movie}

Хлопцы ўжо паспелі папрацаваць з такімі сусветнымі кампаніямі, як «Samsung», «Intel», «General Electric» і «Aston Martin».

За гэты год яныі прэзентавалі сваю ідэю ў шмат якіх еўрапейскіх краінах і папрацавалі з уплывовымі сусветнымі кампаніямі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Калі мы гэта прыдумалі, то, калі шчыра, недаацанілі эфект. Шмат якія вядомыя фірмы прыйшлі ў захапленне, калі пабачылі наш праект. Людзям гэта падабаецца! У Турыне цэлая плошча сабралася, каб проста паглядзець», – распавядае адзін з вынаходнікаў Арцём Ставенка.

Прапановы ад кампаніяў з сусветным імем і цяпер паступаюць маладым распрацоўнікам, але яны мараць, што іхны праект будзе выкарыстоўвацца і ў Беларусі. Тым больш, што цяпер яны дапрацавалі сваю ідэю і аформілі патэнт ужо на беларускую версію.

«У Еўропе ўсё больш становіцца раварыстаў і ўсё менш аўтамабіляў. Беларусь рухаецца туды ж. І мы радыя адпавядаць гэтаму трэнду, – кажа адзін з распрацоўнікаў Кірыл Чыкеюк. – Мы хацелі б пачаць нейкі праект пад чэмпіянат свету па хакеі. Нас чакае грандыёзная падзея, і нашыя ровары маглі б стаць яркаю дэталлю гэтай падзеі».

А вось ад грошай на развіццё бізнесу, якія яны выйгралі ў брытанскім шоу для стартапэраў (тых, хто займаецца інавацыйнымі распрацоўкамі), хлопцы вырашылі адмовіцца.



«Гэта прадугледжвала б тое, што мы расстанемся з нейкаю доляю незалежнасці. Не мы б прымалі рашэнні пра развіццё кампаніі ды іншае, – кажа Кірыл Чыкеюк. – Цяпер мы працуем над яшчэ адною ідэяй. Не будзем раскрываць сакрэтаў, але нашая распрацоўка сапраўды ўратуе свет».

Арцём Ставенка – студэнт універсітэцкага каледжу Лондану. Ягоны партнёр Кірыл Чыкеюк вучыцца ў Оксфардзе. А скончылі яны берасцейскі ліцэй № 1 імя Пушкіна на пачатку 2000-х.

Ю.В. паводле kp.by

Стужка навінаў