Урад Украіны просіць Еўропу супакоіць дэманстрантаў і апазіцыю


Прэм’ер Азараў прызнаў, што акцыі пратэсту сталі некантраляванымі ды што ўрад мае інфармацыю аб рыхтаванні да захопу парламенту.

Прэм’ер Мікалай Азараў заклікаў амбасадараў краінаў Еўразвязу і ЗША паўплываць на апазіцыю і спыніць рост напружання. Украінскі прэм’ер прызнаў: масавыя акцыі пратэсту сталі некантраляванымі і ўрад мае інфармацыю пра тое, што дэманстранты рыхтуюцца да захопу парламенту.

Раней Прэс-сакратар прэм’ера Украіны Мікалая Азарава Віталь Лук’яненка паведаміў інфармацыйнаму агенцтву «Інтерфакс-Україна», што сітуацыю ў Кіеве кантралююць».

Усе ОН-ЛАЙН трансляцыі з Кіева вы можаце знайсці ТУТ.



Ю.В. паводле itar-tass.com

Стужка навінаў