Украінцы прывезлі ў Беларусь правы чалавека


Украінцы прывезлі ў Менск правы чалавека. У дакументальным кіно. «Свет – гэта людзі». Давесці такую адначасова банальную і складаную ісціну беларусам узяліся ўкраінцы. У Менску адбыліся паказы Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно аб правах чалавека «Docudays UA».

{movie}Украінцы прывезлі ў Менск правы чалавека |right|13582{/movie}

На розных пляцоўках цягам чатырох дзён дэманстравалі стужкі еўрапейскіх дакументалістаў: літоўская – пра падлеткаў і Бога, фінская – пра панкаў з асаблівасцямі развіцця, латвійская – пра жыццё на ўскрайку балота. Усяго пяць стужак. Як кажуць арганізатары, гэтыя фільмы – сапраўдныя гіты «Docudays».

«Наш фестываль, які праходзіць у Кіеве, мае два этапы. Спачатку сам фестываль, а потым вандроўны фестываль: мы бярэм найлепшыя фільмы «Docudays» і яны падарожнічаюць па найменшых мястэчках, па вясковых школах. І гэтыя паказы – як лагічны працяг такога праекту. Кіно прывандравала ў Менск», – кажа каардынатарка кіеўскага фестывалю Вікторыя Алешчанка.

З беларускага боку каардынавала паказы грамадскае аб’яднанне «Звяно». Сябры гэтае суполкі пастанавілі, што будучыня творыцца ўжо сёння – у тым ліку праз выхаванне грамадства, заклік да дыскусіі, да павагі ўласных і чужых правоў.

«Фестываль непасрэдна павязаны з парушэннем правоў чалавека. Падаецца, што гэта такі знак салідарнасці, наколькі цяпер нам важна салідарызавацца з нашымі сябрамі ва Украіне», – адзначае паэтка і мастацтвазнаўца Валярына Кустава.

Як паэтычна адзначыла паэтка, такія паказы – гэта спосаб распаўсюдзіць персанальную свабоду на як мага большую колькасць людзей і нават – на цэлую краіну.

Іншыя тэмы: «Разбітае сэрца пацана» скончылі свой кароткі «слёзны тур» па Расеі канцэртам у маскоўскім «China Town Cafe». Гурт «S°unduk» прэзентаваў дыск і паабяцаў беларускамоўную кружэлку ў наступным годзе. Штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі ў дзень барацьбы са СНІДам сабраў нязвыкла малую аўдыторыю.

{movie}”Агляд падзеяў культуры” (02.12.2013) |right|13583{/movie}

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў