Кіроўцы аўтобусаў ездзяць на чырвонае і перавышаюць хуткасць


Падчас спецаперацыі «Аўтобус» у Менску Дзяржаўтаінспекцыя выявіла 677 парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Як паведамілі ў гарадскім упраўленні ДАІ, асноўныя парушэнні кіроўцаў аўтобусаў гэта: перавышэнне хуткаснага рэжыму, праезд на забаронны сігнал святлафора, парушэнне правілаў размяшчэння транспартавых сродкаў на праезнай частцы, выкарыстанне падчас руху транспартавага сродку мабільнага тэлефона.

Падчас рэйдавых мерапрыемстваў служба тэхнічнага нагляду ДАІ Менска праводзіла правяранні тэхнічнага стану маршрутных аўтобусаў і тралейбусаў на канцавым станцыях маршрутаў, аўтавакзалах і ў іншых месцах, адмыслова адведзеных для спынення і стаянкі. Асаблівую ўвагу інспектары звярталі на выкананне перавозчыкамі перадрэйсавых медычных аглядаў кіроўцаў і перадрэйсавага кантролю тэхнічнага стану транспартавых сродкаў.

Гэткія рэйдавыя мерапрыемствы будуць працягвацца.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў