Лукашэнка пра гэтак званую дэмакратыю і «смярдзючыя» пытанні


Цытаты кіраўніка краіны з розных гадоў пра дэмакратыю, Захад, самыя дэмакратычныя выбары і «смярдзючыя» пытанні, якія заходнія краіны нам «падкідаюць».

2008 З вуснаў некаторых заходніх палітыкаў пастаянна гучаць адкрытыя заклікі да антыканстытуцыйнай змены ўлады ў краіне, да насаджэння заходняй мадэлі гэтак званай дэмакратыі.

2010 Мы былі катэгарычна супраць таго, каб нам яшчэ ва «Усходнім партнёрстве», дзе справаю трэба займацца, падкідалі пытанні дэмакратыі, яшчэ нейкія, ну, тыя смярдзючыя пытанні, якія заўсёды нам падкідаюць.

2011 Пад заклікі аб дэмакратыі гінуць тысячы людзей. Здзяйсняюцца неймаверныя ў сваёй жорсткасці тэракты.

2012 Я – дэмакрат больш, чым вы, нават у вашым разуменні гэтага працэсу і гэтага слова.

2013 У Беларусі ні ў якой ступені не менш дэмакратыіды свабоды, чымся ў ЗША.

Пра самыя дэмакратычныя выбары ў свеце (напярэдадні разгону «Плошчы-2010»)

{movie}Лукашэнка: выбары у нас дэмакратычныя |right|13580{/movie}

Падчас сённяшняй сустрэчы з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, Лукашэнка зноў узгадаў пра дэмакратыю і заявіў, што з дыктатурай у Беларусі скончана.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў