На конкурс беларускамоўных ролікаў даслалі першыя відэа





Што паказваюць у сваіх працах удзельнікі конкурсу «Крок наперад», зарганізаванага былым спартоўцам Юрасём Юрчанкам?

За відэа на беларускай мове арганізатары конкурсу «Крок наперад» абяцаюць каштоўныя ўзнагароды. Здымаць жа відэа можна, выкарыстоўваючы любыя сродкі: мабільны тэлефон, ўэб-камеру ці фотаапарат.

Ролік «Ведай свой род. Адрознівайся» ўдзельніцы курсаў «Мова ці кава» з Менску Кацярыны Зубовіч экспануе веды беларускай мовы як магчымасць выявіць сваю арыгінальнасць і незвычайнасць у сучасным беларускім грамадстве. «Не прымаеш сваю культуру, гісторыю, мову? Не давяраеш «сонейку»? І менавіта таму ты такі ж, як астатнія. Зрабі крок наперад! Адрознівайся! Размаўляй па-беларуску!», – гаворыцца ў роліку.
{movie}”Ведай свой род. Адрознівайся”|right|13577{/movie}
Яшчэ адзін з удзельнікаў Павел Бушкоў, 15-гадовы школьнік з Ялізава, прапанаваў ролік «Ты размаўляй са мной па-беларуску», у якім з дапамогаю сяброў прачытаў свой уласны верш.

«Ты спрабаваў хоць раз на роднай мове
Сказаць хоць слова ў ветлівай размове,
Каб закрануць за сэрцайка жывое,
Бо слова ёсць тваё, а не чужое?
», – звярнуўся Павел да гледачоў праз відэа.

«Ты паспрабуй прынамсі дзень адзіны, а заўтра загаворыць уся краіна», – з аптымізмам заахвочвае хлопец.
{movie}”Ты размаўляй са мной па-беларуску!”|right|13578{/movie}
Трэці матэрыял даслаў на конкурс Аляксандр Чахоўскі. Гэта – відэазапрашэнне на оперу «Verbum nobile» Станіслава Манюшкі. У роліку зняліся папулярныя ў Беларусі дзеячы культуры і спартоўцы: Андрусь Такіндаг, Сяргей Філімонаў, Лявон Вольскі, Віталь Радзівонаў ды іншыя.
{movie}Відэазапрашэнне на оперу «Verbum nobile» Станіслава Манюшкі|right|13579{/movie}
Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары