Як беларусы ў інтэрнэце рэагуюць на падзеі ва Украіне?


Пакуль тысячы ўкраінцаў мітынгуюць, адстойваючы свой еўрапейскі выбар, беларусы складаюць жарты ў сеціве.

У сацыяльнай сетцы «УКантакце» карыстальнікі жвава рэагуюць на падзеі ва Украіне.

Нехта адзначыў, што беларусы глядзяць трансляцыю падзеяў ва Украіне з папкорнам, як галівудскі фільм.

Некаторыя адзначылі «беларусізацыю» Украіны: «“Аляксандр, я ўсё зрабіў, як ты і казаў”.–“Віця-Віця, разагнаў дык разагнаў, а пасадзіць ты забыў”», – дадалі карыстальнікі сеціва ў суполцы «Жарты па-беларуску».

Яшчэ нехта шукаў нацыянальныя асаблівасці ў відах пратэсту ва Украіне і Беларусі.

Нехта пазайздросціў мітынгоўцам, якім некаторыя кіеўскія кавярні бескаштоўна давалі каву і гарбату. «Уявіце, што падчас беларускай рэвалюцыі «Сoffeebox» будзе раздаваць каву мітынгоўцам бясплатна. Ага?» – скаментавала адная з інтэрнаўтак.

«“Пакуль БДУшнікі спяць на лекцыях, студэнты ў Кіеве абвесцілі страйк”.–“Нашыя студэнты хочуць ВКЛ, а не Еўразвязу, таму і працуюць на інтэлектуальную рэвалюцыю”», – іранізавалі ў сеціве.

Нехта ж пажартаваў таксама з афіцыйнае адмовы Украіны працягваць еўраінтэграцыю.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў