Зверствы ўкраінскіх сілавікоў. У сеціва выклалі відэа (Асцярожна, жорсткасць і лаянка)


У інтэрнэт трапілі відэаматэрыялы жорсткага збіцця міліцыянтамі затрыманых падчас нядзельнай дэманстрацыі ў Кіеве.

Пасля спробы штурму Адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве беркутаўцы, што ўжо «зачысцілі» тэрыторыю, збівалі таксама мінакоў, якія апынуліся на іхным шляху. Практычна кожны з міліцыянтаў, што прабеглі па вуліцы, ударылі двух спатканых мінакоў і трэцяга, які, мяркуючы з усяго, паспяшаўся ім на дапамогу. Міліцыянты таксама вырвалі з рук сваіх ахвяраў тэлефоны ды разбілі іх аб асфальт.

{movie}Збіццё мінакоў каля Адміністрацыі прэзідэнта|right|13567{/movie}

На другім відэа добра відаць, як спецназаўцы прыводзяць людзей на тэрыторыю, якая, відавочна, была іхным месцам перадыслакацыі, і жорстка пачынаюць збіваць ляжачых на зямлі і бяззбройных людзей дручкамі і нагамі. Некаторыя са збіваных былі закутыя ў кайданкі і не ўяўлялі ніякай пагрозы. Сілавікі крычалі на затрыманых, зневажалі іх лаянкаю, ставіліся вельмі агрэсіўна.

У экзекуцыі прымалі ўдзел на толькі беркутаўцы, але і працaўнікі «звычайнай міліцыі». На 19-й секундзе відэа выразна відаць, як міліцыянт б’е нагою закутага ў кайданкі чалавека, які ляжыць на зямлі, пры гэтым размаўляючы праз тэлефон.

{movie}Міліцыянты збіваюць ляжачых і скутых пратэстоўцаў|right|13568{/movie}

На яшчэ адным з відэа бачна, як міліцыянты падляцелі да аператара «Euronews» і пачалі яго лупцаваць.{movie}Збіццё аператара “Euronews”|right|13569{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле zn.ua

Стужка навінаў