Прэс-сакратар украінскага прэм’ера: «Усё пад кантролем, будзем працаваць у штатным рэжыме»


Прэс-сакратар прэм’ера Украіны Мікалая Азарава Віталь Лук’яненка паведаміў інфармацыйнаму агенцтву «Інтерфакс-Україна», што «ўрад будзе працаваць у звычайным рэжыме».

Спадар Лук’яненка адзначыў, што ў панядзелак адбудзецца традыцыйная нарада Азарава з міністрамі, а ў сераду пройдзе паседжанне ўраду.

Лук’яненка таксама заявіў, што сітуацыю ў Кіеве кантралююць, а людзі маюць права на мірныя сходы: «Усё, што адбываецца ў межах закону і мірна – на гэта людзі маюць права. Усё, што адбываецца па-за межамі закону, мусяць спыняць».

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч цяпер у рэзідэнцыі «Межыгор’е» пад Кіевам, дзе праводзіць нараду. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкаю на крыніцы ва ўрадзе.

Ля будынку прэзідэнцкай адміністрацыі сёння адбыліся сутыкненні радыкальна настроеных маладзёнаў. Яны спрабавалі атакаваць спецназ, што атачыў будынак прэзідэнцкай адміністрацыі. Некалькі сотняў чалавек кідаліся фаерамі. Іншыя дэманстранты супакоілі радыкалаў. Апазіцыйныя палітыкі заклікаюць не паддавацца на правакацыі.

Ю.В. паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары