Святаслаў Вакарчук: «Гэта ўжо не палітыка, а нейкі сярэднявечны жах»


Лідар гурта «Океан Ельзы» заклікае ўкраінцаў адстаяць еўрапейскую будучыню на «Еўрамайдане».

«Я пастанавіў выйсці на Майдан у першыя ж дні. І мяне ўразіла шчырасць у вачах студэнтаў, якія прыйшлі на плошчу, – кажа музыка. – Разгон, які меў месца, – гэта ўжо не палітыка, а нейкі сярэднявечны жах. У такой сітуацыі мы не можам маўчаць. Я хачу, каб мы жылі ў краіне, дзе такое немагчыма і дзе такое больш ніколі не паўторыцца».

У ноч на 30 лістапада акцыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны жорстка здушылі прыблізна тысяча байцоў спецназу «Беркут» літаральна за дзесяць хвілінаў, выкарыстоўваючы дручкі і гукашумавыя гранаты. У выніку дзясяткі мітынгоўцаў не толькі ў пастарунках, але і ў шпіталях – з пераламанымі нагамі і рукамі ды з прабітымі галовамі.

Начальнік Кіеўскай міліцыі Валерый Карак папрасіў адстаўку ў сувязі з падзеямі на Майдане Незалежнасці, а міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка выбачыўся перад грамадзянамі за дзеянні «Беркута» пры разгоне Еўрамайдана.

{movie}Святаслаў Вакарчук: «Гэта ўжо не палітыка, а нейкі сярэднявечны жах»|right|13559{/movie}

Сёння удзельнікаў «Еўрамайдану» прыехалі падтрымаць еўрапейскія палітыкі: былы прэм’ер Польшчы Ярослаў Качыньскі, экс-кіраўнік Еўрапарламенту Ежы Бузэк, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту Яцэк Пратасевіч.



Калона пратэстоўцаў на чале з лідарамі ўкраінскае апазіцыі ўжо дайшла да Майдану незалежнасці. Сённяшнюю акцыю пратэсту ўкраінцы назвалі «Усеўкраінскае веча» – усе, хто выйшаў на вуліцы Кіева, выступаюць за еўраінтэграцыю Украіны ды патрабуюць адстаўкі дзейснага кіраўніцтва краіны. Людзі скандуюць: «Банду прэч!».

ОН-ЛАЙН З КІЕВА



Video streaming by Ustream



Ю.В. паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў