Канцэрт «Ляпісаў» – он-лайн! (Відэа)


У віленскай «Simens Arena» з беларускамоўнаю праграмаю «Грай» выступае «Ляпіс Трубяцкі». Канцэрт можна глядзець нажыва праз інтэрнэт. Пачатак – а 20-й!

Інтэрнэт-трансляванне з канцэрту зарганізаваў беларускі партал Tut.by. «Вялікая здымачная група, у складзе якой – прафесіяналы з Беларусі, Літвы ды Польшчы, ужо працуе на пляцоўцы, каб забяспечыць гледачам эфект поўнае прысутнасці на канцэрце», – паведамляе Tut.by.

Канцэрт «Ляпісаў» у Вільні справакаваў нават калапс на беларуска-літоўскай мяжы. Тысячы аматараў гурта, які дасюль не можа выступаць на радзіме, рушылі ў бок літоўскае сталіцы.

МЛ, belsat.eu
Відэа tut.by

Глядзі таксама
Каментары