«Вепры» сталі чэмпіёнамі Беларусі па рэгбі (Фотарэпартаж)


У Менску адбылася фінальная гульня чэмпіянату Беларусі па рэгбі–15. Гэты від спорту для нашае краіны пакуль застаецца экзатычным, тым не менш узровень камандаў запэўніў шмат відовішчных момантаў.

Пакуль у чэмпіянаце бяруць удзел толькі чатыры каманды, тры з іх менскія і адна з Берасця. Пасля трох тураў чэмпіянату 30 лістапада адбылася гульня за першае месца ў чэмпіянаце, на якое прэтэндавалі каманды «Сцяпянка-300» ды «Вепры». Апошнія апынуліся наймацнейшымі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў