Шмат крыві. У Кіеве жорстка разагналі Еўрамайдан




«Майдан па-зверску зачысцілі. Дзясяткі параненых. Дзясяткі затрыманых. Такога Украіна яшчэ не бачыла», – напісаў дэпутат Андрэй Шаўчэнка ў сваім «Twitter’ы».
{movie}Разгон Еўрамайдану ў Кіеве|right|13547{/movie}
Паводле сведкаў, разгон пачаўся а 4 ранку. На плошчы не было шмат людзей, засталіся пераважна студэнты, бо большасць на ноч разышлася па дамах.
{movie}Разгон Еўрамайдану ў Кіеве|right|13548{/movie}
«Беркутаўцы» няшчадна білі пратэстоўцаў, у тым ліку жанчын і дзяўчат, гумовымі палкамі, нагамі, цягалі па зямлі.
Спявачка Руслана, якая таксама была на Еўрамайдане, мусіла ўцякаць і хавацца ў царкве непадалёк. На самой плошчы, падаюць сведкі ў інтэрнэце, на зямлі бачна шмат крыві.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары