«Тапелец» схапіў за руку вадалаза-ратаўніка (Відэа)


Вадалазы спусціліся на дно, каб дастаць з затанулага буксіру целы маракоў. Ратавальнік ніяк не чакаў, што ў цемры яго… схопіць за руку цудам ацалелы кок.

{movie}«Тапелец» схапіў за руку вадалаза-ратаўніка |right|13533{/movie}

Буксір «Jascon-4» патануў за 30 кіламетраў ад берагу Нігерыі падчас моцнага шторму. Кок Гэрысан Акенэ (Harrison Okene) ў гэты момант быў у гальюне. Ён спрабаваў выбрацца адтуль, што не ўдалося, але адзіны з чальцоў экіпажу ўратаваўся дзякуючы «паветранаму пузыру», які ўтварыўся ў тым месцы, дзе быў кок.

У сваім «пузыры» без ежы ды вады марак быў амаль трое содняў. Пасля свайго ўратавання ён распавёў журналістам, што ўжо не спадзяваўся выжыць. Надзея ўзнікла праз 60 гадзінаў пасля катастрофы – ён пачуў, як на карабель заплыў вадалаз. Потым пабачыў у вадзе прамень святла і працягнуў да яго рукі.

Вадалазы-ратаўнікі спусцілі пад ваду яшчэ адну кіслародную маску, шлем і камізэльку, – Гэрысана ўдалося ўратаваць. Аперацыю ратавання экіпажу затанулага карабля праводзілі некалькі месяцаў таму, аднак поўнае відэа з камеры вадалаза-ратаўніка, што знайшоў Гэрысана Акенэ, апублікавалі толькі цяпер.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў