Карціны з падвойнаю выяваю – у Віцебску. Навіны культуры


Магію сучаснага жывапісу можна адчуць у Віцебску. Праўда, замест чароўнай палачкі – даўгая лямпа, у прызме якой фарбы на карціне змяняюцца.

{movie}Карціны з падвойнаю выяваю – у Віцебску. Навіны культуры|right|13531{/movie}

АЛЯКСАНДР ВЫШКА, МАСТАК:
“Што такое светадынамічны жывапіс? Гэта карціна, напісаная ў тэхніцы, якая дазваляе пры розным асвятленні бачыць розныя станы гэтай працы”.

Аўтары гэтых працаў – Аляксандр Вышка і Дзяніс Праўда – пазнаёміліся выпадкова, а выставу прыдумалі зладзіць за сяброўскаю размовай. Эфект – бадай што самае цэннае ў сучасным свеце: здзіўленне.

СВЯТЛАНА ЗУЕВА, НАВЕДНІЦА ВЫСТАВЫ
“Спачатку каласальнае здзіўленне, пасля захапленне ад раскрыцця сябе. Атрымліваецца, што пачаткова мы заходзім у цёмны пакой – гэта як мітусня вонкавага свету. Пасля запаляецца святло і ўсё заквітае новымі фарбамі”.

Галоўным героем сваіх працаў аўтары называюць святло – менавіта яно мяняе нашае ўспрыняцце. Выстава праходзіць пад назваю “Светлы шлях”.

Мар’яна Чарняева, Сяргей Будкін

Іншыя тэмы: Наста Шпакоўская выступіла ў “Рэпаблік” з двума сваймі праектамі. Веткаўскі музей стараабрадніцтва адсвяткаваў 35-годдзе. У Горадні ўрачыста закрылі выставу мастака Ўладзіміра Пазняка, што працуе ў стылі поп-арт.

Стужка навінаў