Гудзілін: Мяжа на ўсходзе Беларусі будзе вымушаная з’явіцца


«Стан беларуска-расейскага памежжа – гэта стан адсутнасці мяжы, калі чалавек не разумее, дзе права, а дзе лева. Гэта татальны стан цэнтру без адсутнасці межаў», – адзначыў у праграме «Размова Жбанкова» аўтар фотапраекту «Край Беларусі» Сяргей Гудзілін.

{movie}Гудзілін: Мяжа на ўсходзе Беларусі будзе вымушаная з’явіцца |right|13530{/movie}

Паводле фатографа, адсутнасць межаў больш адчувальная на ўсходзе Беларусі, бо на захадзе мяжа – канкрэтная, а людзі прывучаныя да мяжы. На ўсходзе ж усё прасцей, мяркуе Сяргей, бо тут няма прывязкі да панятку «мяжы, пераходу, кантролю»: «Людзі проста жывуць побач і спакойна ездзяць у суседнюю краіну працаваць».

Хоць памежжа – гэта агульная тэрыторыя існавання для расейцаў і беларусаў, нацыянальны падзел там таксама адчуваецца, падкрэсліў госць «Белсату». «Гэта можа быць досвед часоў незалежнасці, але людзі разумеюць, што яны не расейцы, усведамляюць сябе беларусамі ды вельмі адкрыта гэта выяўляюць. Гэта бачна не толькі ў гутарковай мове, але і ў культуры вельмі моцна».

Паводле фатографа, гэтыя адрозненні прывядуць ў будучыні да рэальнай мяжы паміж Беларуссю і Расеяй.



Глядзіце больш – у «Размове Жбанкова».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў