Выйшаў каляндар з пісьменнікамі ў ролі чарцей ды паганскіх багоў


Ірына Хадарэнка ў вобразе русалкі, і Сяргей Законнікаў – як апякун вандроўнікаў і дарогаў Бялун. Беларускія пісьменнікі паўсталі ў выглядзе міфалагічных істотаў на старонках календара на наступны год.

Пад музыку гурта “Alta Mente” літаратурны каляндар прэзентавалі ўчора ў Нацыянальным гістарычным музеі. Аўтарка ягонай ідэі – Ірына Хадарэнка.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|13516{/movie}
ІРЫНА ХАДАРЭНКА, ПАЭТКА, КААРДЫНАТАРКА ПРАЕКТУ: «Мы глядзелі, каб кожнай асобе з нашых літаратараў пасаваў той ці іншы вобраз. Гэта мае пэўныя карэляцыі і з іхнаю творчасцю, і з вонкавым абліччам».

Прэзентацыю календара сумясцілі з адкрыццём фотавыставы “Першапачатак” і экспазіцыі з архіваў Саюзу пісьменнікаў. Абедзве падзеі прымеркаваныя да круглай даты – СБП святкуе 80-годдзе.

СЯРЖУК СЫС, ПАЭТ: «Гэта толькі пачатак. Святкаванні будуць працягвацца ўсю зіму, да сакавіка. Будзем выдаваць кнігі, праводзіць вялікія сходы пісьменнікаў – вельмі шмат імпрэзаў».

На экспазіцыі, прымеркаванай да юбілею, можна пабачыць лісты Васілю Быкаву, рукапісы ранніх вершаў Гілевіча і пісьмовыя прылады Рыгора Барадуліна.

Іншыя навіны: Іншыя навіны: «IQ48» прэзентавалі кліп на кавер-версію гіта «Rage against the machine». У топ-лісце выставы інтэлектуальнай літаратуры «Non/Fiction» у Маскве апынулася кніжка Святланы Алексіевіч. У Менску працуе трыенале, прысвечанае беларускаму дызайну. Вядомы расейскі графітыст Мікіта Nomerz размаляваў будынкі ў Менску і Гомлі.

Мар’яна Чарняева, Агляд навінаў культуры

Стужка навінаў