Ананімныя праціўнікі асацыяцыі з ЕЗ адправілі ў Брусель труну (відэа)


«Майданы – гэта прыкмета няспелага грамадства», а Еўразвяз мусіць «пераймаць стандарты Украіны», – гэтак прамаўляў сёння ля прадстаўніцтва Еўразвязу ў Кіеве лідар акцыі пратэсту. Ён быў бадай што адзіным удзельнікам акцыі, які не хаваў свайго твару.

{movie}Ананімныя праціўнікі асацыяцыі з ЕЗ адправілі ў Брусель труну |right|13511{/movie}

У імправізаваным пахаванні інтэграцыі Еўразвязу і Украіны ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Тым часам на Майдане незалежнасці амаль тыдзень доўжацца шматтысячныя акцыі падтрымання еўраінтэграцыі.

«Зірніце на тое, што адбываецца ў Еўропе, калі людзі выходзяць на вуліцы. Паліцыя там значна больш агрэсіўныя, чым украінская міліцыя ў дачыненні нас. Еўропа мусіць пераймаць украінскія стандарты», – заявіў ініцыятар «пахавання».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў