Даля Грыбаўскайце растлумачыла, чым Еўразвяз лепшы за мытныя і гандлёвыя саюзы


«Еўрапейскі Звяз заўсёды быў саюзам каштоўнасцяў – гэтым ён прынцыпова адрозніваецца ад любога іншага эканамічнага ці гандлёвага звязу ва ўсім свеце», – заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падчас адкрыцця канферэнцыі грамадзянскай супольнасці ў межах «Усходняга партнёрства».

{movie}Даля Грыбаўскайце растлумачыла, чым Еўразвяз лепшы за мытныя і гандлёвыя саюзы|right|13506{/movie}

«Еўрапейцы ніколі не ставілі пад сумнеў такія рэчы, як правы чалавека, свабодныя выбары і свабодныя медыі, вяршэнства законаў і плюралізм грамадства. Бо гэта падмурак, на якім будуюцца адносіны паміж людзьмі ды супраца паміж краінамі», – сказала прэзідэнт Літвы.

Паводле Далі Грыбаўскайце, гэтыя каштоўнасці «не былі б такімі яркімі і яснымі» без актыўнага грамадства. «Людзі, а не органы ўлады, – галоўныя рухавікі жыцця грамадства. Дзяржава – нішто без сваіх грамадзянаў ды іхных інтарэсаў», – падкрэсліла палітык, дадаўшы, што еўрапейцы адчуваюць адказнасць за сваіх суседзяў.

Прэзідэнт Літвы заклікала краіны «Усходняга партнёрства» працягваць рэформы ды «прамаўляць гучна», калі ўлады «пачнуць дзеяць безадказна».

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Стужка навінаў