Беларускі міністр эканомікі пазбягае камераў «Белсату» (відэа)


Журналісты незалежнага тэлеканалу двойчы хацелі паразмаўляць з беларускім міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым, які прыехаў у Вільню на бізнес-форум «Усходняга партнёрства».

{movie}Беларускі міністр эканомікі Снапкоў уцёк ад камераў «Белсату»|right|13504{/movie}Журналісты «Белсату» паспрабавалі ўзяць каментар высокага госця з Беларусі, спаткаўшы яго ў калідоры будынку, дзе праходзіў бізнес-форум. «У нас перамовы. Давайце крыху пазней», – адказаў белсатаўцам адзін з чыноўнікаў, што суправаджаў беларускага міністра.

Заўважыўшы праз некаторы час прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі ў кавярні, белсатаўцы зноў спрабавалі з імі скантактавацца, але зноў беспаспяхова. Міністр і ягоны спадарожнік не захацелі выказвацца перад камерамі «Белсату».

Сяргей Пеляса, МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў