У чым інтрыга «Усходняга партнёрства»?


Улады падкрэсліваюць, што Беларусь можа далучыцца да Еўразвязу праз некалькі дзясяткаў гадоў. Наколькі гэта рэальна і ці сапраўды саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні наблізіць Беларусь да Еўразвязу?



{movie}У чым інтрыга «Усходняга партнёрства»? Рыгор Астапеня ў “Размове Мацкевіча” |right|13503{/movie}«Краіны Еўрапейскага Звязу імкнуцца зрабіць усходнія краіны-партнёры больш дэмакратычнымі, каб яны мелі больш празрыстае кіраванне права, каб іхныя гаспадаркі былі больш рынкавыя. Гэта найважнейшае для краінаў Еўразвязу ва «Усходнім партнёрстве», – падкрэсліў у праграме «Размова Мацкевіча» палітычны аглядальнік Рыгор Астапеня.

Улады Беларусі, заўважыў адмысловец, любяць казаць, што нашая краіна можа далучыцца да Еўразвязу праз некаторы час. У сваю чаргу саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні, мяркуе спадар Астапеня, ніяк не зменіць цяперашняй геапалітычнай сітуацыі ды не паўплывае на дачыненні Беларусі ды Еўразвязу. «Беларусь ужо мае досыць сталую пазіцыю ў іншым лагеры, у лагеры Расеі», – лічыць палітычны аглядальнік.

У Беларусі 40 % жыхароў сёння гатовыя падтрымаць еўраінтэграцыю краіны, зазначыў спадар Астапеня. Праблема ў тым, што не хапае пэўных палітычных інстытутаў, якія маглі б падтрымаць гэтых людзей і артыкуляваць іхныя інтарэсы. «На вялікі жаль, сёння ў Беларусі ніхто не прэзентуе беларусаў: ні ўлады, якія фальсіфікуюць выбары, ні апазіцыя, якой ніхто не выбіраў. Таму ствараецца сітуацыя, калі існуюць моцныя праеўрапейскія настроі сярод беларусаў, але адначасова гэтых настрояў ніхто не прэзентуе».

Глядзіце больш – у «Размове Мацкевіча».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў