Курапаты «ўшчыльняюць» (Фотарэпартаж)


Міністэрства культуры ўдвая зменшыла ахоўную зону Курапатаў, каб не замінаць будаўніцтву «Бульбашъ Холла». З іншага боку да месца расстрэлаў падабралася яшчэ адна будова.

Сёння Навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры скараціла ахоўную зону ўрочышча Курапаты са 100 да 50 метраў. Дзякуючы гэтаму ініцыятары пабудовы забаўляльнага цэнтру «Бульбашъ Холл» побач з месцамі масавых расстрэлаў цяпер ужо не парушальнікі заканадаўства.

Адзін з архітэктараў «Бульбашъ Холлу» Сяргей Дзякаў паведаміў, што з боку выставачнага цэнтру «Экспабел» побач з Курапатамі плануюць паставіць вялізны выставачна-забаўляльны цэнтр і межы ахоўных зонаў з гэтага боку яшчэ не абмяркоўвалі.

На паседжанні рады прысутнічалі грамадскія актывісты, якія змагаюцца супраць будаўніцтва побач з месцам смерці беларусаў ад рук працаўнікоў НКВД. Яны заклікалі пакінуць межы ахоўных зонаў ранейшымі і адкласці галасаванне наконт праекту, бо парушылі працэдуру яго ўзгаднення. Але чыноўнікі назвалі гэта «эмоцыямі» ды адзінагалосна прагаласавалі за «ўшчыльненне» ахоўнай зоны.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў