Грамадскае аб’яднанне «Беларуская нацыянальная памяць» прапаноўвае запаліць знічы, каб ушанаваць памяць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну. Сённяшні дзень называюць Днём Герояў у гонар паўстанцаў, аднак – не на афіцыйным узроўні. Калі на «Беларусьфільме» выйшла стужка «На чорных лядах» паводле аповесці Васіля Быкава, Беларуссю кіраваў Аляксандр Лукашэнка. Фільм адразу ж трапіў пад негалосную забарону, і цяпер яго можна паглядзець бадай што толькі на «Youtube’е».
{movie}На Чорных Лядах (“Беларусьфільм”)|right|13488{/movie}
У 2013 годзе на «Белсаце» выйшаў рэпартаж Андрэя Куцілы, у якім распавядаецца, як улады сучаснай Беларусі працягваюць змагацца з памяццю пра Слуцкае паўстанне.
МЛ, belsat.eu