Круцей за Ван Дама: гарадзенец сеў на шпагат паміж «Запарожцамі» (відэа)


Без электронікі, без страхоўкі ды на аўтамабілях, якім больш за паўстагоддзя, – гарадзенец Яўген Якуш сеў на шпагат, як Жан-Клёд Ван Дам у рэкламе «Volvo».

{movie}Круцей за Ван Дама: гарадзенец сеў на шпагат паміж «Запарожцамі» |right|13484{/movie}

«Такія аўтамабілі не маглі ехаць раўнамерна, перыядычна вібравалі ды раз’язджаліся, а плаўны старт такіх аўтаў у прынцыпе не магчымы», – піша сайт autogrodno.by, што арганізаваў здымкі роліка.

Так што гарадзенец Яўген Якуш нават у чымсьці пераўзышоў Ван Дама. У актора была страхоўка ног, у гарадзенца – не. Акрамя таго, падчас здымкаў з «Запарожцамі» ішоў дождж, і ногі ў любы момант маглі саслізнуць з мокрага металу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў